Усе навіны

Станіслаў Корабаў: «Хімік» не адступіў ад свайго, гэта прынесла свае вынікі»

4 сакавіка, 23:01

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Лакаматыва» (3:2).

– Важная была гульня для нас. Выканалі тое, пра што іх прасілі, правялі добры матч і, як вынік, заслужаная перамога.

– Як ацаніце гульню каманды ў першым перыядзе, калі «Лакаматыў» адкрыў лік?

– Нічога там страшнага не здарылася. Ну, рыкашэт, няшчасны выпадак, скажам так. Правільна адрэагавалі на гэты гол, працягвалі гуляць, гнуць сваю лінію. Нават не гледзячы на другі прапушчаны гол, не адступілі ад свайго, і гэта прынесла свае вынікі, – сказаў Корабаў.