Усе навіны

Шаранговіч названы першай зоркай дня НХЛ

8 сакавіка, 12:12

НХЛ падвяла вынікі гульнявога дня. Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч прызнаны першай зоркай дня.

Трэцяя зорка – форвард «Нэшвіла» Філіп Форсберг з 3 шайбамі ў вароты «Бафала» (4:2). Ён зрабіў 9-ы хет-трык за кар'еру ў лізе выйшаў на 3-е месца сярод шведаў у гісторыі НХЛ.

Другая зорка – нападаючы «Нью-Джэрсі» Ціма Маер з 4 (3+1) ачкамі ў матчы з «Сэнт-Луісам» (4:1). Ён зрабіў 5-ы хет-трык за кар'еру ў лізе.

Першая зорка – беларус Шаранговіч з 4 (2+2) ачкамі ў матчы з «Тампай» (6:3). Ён абнавіў асабісты рэкорд па ачках за гульню і галам за сезон.