Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Выдаленне ў чужой зоне – такія рэчы нельга рабіць у матчах з маскоўскім «Дынама». Не змаглі перамагчы»

8 сакавіка, 21:13

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў гульню беларусаў у чацвёртым матчы серыі плэй-оф КХЛ з маскоўскім «Дынама».

Матч завяршыўся з лікам 2:3 АТ (0:0, 1:0, 1:2, 0:1). Рахунак у серыі – 1:3. Наступная сустрэча адбудзецца 10 сакавіка ў Маскве.

– Матч нагадаў другую гульню гэтай серыі. Выдаленне ў чужой зоне. Такія рэчы нельга рабіць у матчах з гэтым сапернікам. Можна было спакойна сыграць. Мы адышлі, а майстры саперніка выканалі ў большасці.

Гэта плэй-оф. Ёсць рэчы, дзе мы павінны быць мацнейшымі. Зразумела, што ў нас шмат маладых хлопцаў, ім досведу не хапае. Шкада, што так робіцца.

У цэлым нядрэнна гулялі. Але не змаглі перамагчы, нажаль.

– У стартавым складзе быў Корабаў. Але не змог выйсці на гульню. Чаму? І як ацаніце гульню Сушко, які правёў увесь матч?

– Пра Корабава казаць не буду. Ілля нармальна глядзеўся, нармальна згуляў.

– Тры шайбы маскоўскага «Дынама» у большасці за дзве гульні. Усё як пад капірку. Адбіваецца розніца ў класе? Ці нешта іншае?

– Вы ведаеце, хто па выніках рэгуляркі на першым месцы па рэалізацыі большасці?

– Маскоўскае «Дынама».

– Колькі каманд у лізе, а яны наверсе.

– Але і ў менскага «Дынама» у рэгулярцы нядрэнная меншасць.

– Там ёсць хлопцы, якія могуць згуляць. Зразумела, ёсць памылкі. Яшчэ раз пра выдаленні. Калі фол апошняй надзеі, то зразумела. Але такія рэчы адбываюцца... Гэтыя хлопцы ў саперніка чакаюць такога. У першым матчы нам атрымалася згуляць у меншасці. Але тамака хлопцы ў суперніка шараварыстыя хлопцы, яны знойдуць, як яшчэ закінуць.

Згодзен, мы павінны былі лепш гуляць.

– Некалькі выдаленняў на сабе зарабіў Сатышвілі. Як ацэніце яго дзеянні?

– Малады хлопец. Стараецца ў меншасці, плюс у большасці стаў гуляць. Відаць, што цяжка, прытаміўся. Усё ж раней не было такога досведу.

Маладыя крыху аселі, спадзяюся, адновяцца да наступнай гульні. Дома адыходзіць шмат эмоцый, бо трыбуны гоняць наперад.

– Рычы згуляў два матчы ў Маскве, але не гуляў у Менску. Ці значыць гэта, што ён не згуляе ў пятым матчы?

– Не згуляе, - сказаў Квартальнаў.