Усе навіны

Станіслаў Корабаў: «У серыі з «Шахцёрам» будзем біцца да канца»

9 сакавіка, 22:37

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (1:2).

– Добрая, баявая гульня. Разумелі, супраць каго гуляем. Прыйшлося шмат гуляць у абароне, але пры гэтым правялі добры першы перыяд, забілі гол. Але ў другім супернік дадаў, а мы прыціснуліся да брамы, далі «Шахцёру» адчуць гульню, але адбіліся.

У трэцім адрэзку падвяла дысцыпліна, прапусцілі ў меншасці. Але пытанняў па самааддачы да хлопцаў няма. Першая гульня, нічога страшнага. Адпачнем і будзем рыхтавацца далей.

– Ці паспелі перавесці дух пасля серыі з «Лакаматывам» у плэй-ін?

– Так, знаходзімся ў тонусе. Цяпер галоўнае – аднавіцца.

-– У першым і другім перыядах якраз было прыкметна, што «Хімік» знаходзіцца ў тонусе, у адрозненне ад суперніка.

– Паўтаруся, добры перыяд у нашым выкананні. Недзе працавалі з шайбай, стваралі моманты. Ёсць розніца ў класе каманд, таму ў другім перыядзе супернік ініцыятыву перахапіў. Але нічога страшнага не здарылася, мы ў любым выпадку будзем біцца да канца, – сказаў Корабаў.