Усе навіны

Касцючонак пра паразу ад «Металурга»: «Юнацтва» зноў падвялі дурныя выдаленні, непатрэбныя, 14 штрафных хвілін – гэта вельмі шмат»

15 сакавіка, 08:58

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак пракаментаваў паражэнне ў матчы з «Металургам» АТ (1:2) у трэцім матчы серыі 1/4 фіна Экстралігі. Рахунак у серыі – 1:2.

– Сёння нам не хапіла рэалізацыі большасці, забітага гола. Ізноў падвялі дурныя выдаленні, непатрэбныя. Нельга так, 14 штрафных хвілін – гэта вельмі шмат.

– Тры матчы вы не можаце забіць. У вас не ідзе ці супернік добра гуляе?

– На лёдзе дзве каманды. Значыць, супернік добра гуляе.

– Ламака вярнуўся ў склад, Фамін у старце. Яны надалі сёньня імпульсу камандзе?

– Так. У Алега былі моманты, Лёня правёў добры матч, але атрымалі недарэчныя галы.

– Адсутнасць Антонава звязана з ратацыяй?

– Так, з-за ўзроставага ліміту.

– Наступны матч у суботу ў 12 гадзін, часу на аднаўленне мала. Як да гэтага ставіцеся?

– Нічога страшнага, мы і супернік знаходзімся ў аднолькавых умовах, таму штатна рыхтуемся да гульні.

– У мінулым матчы вы сказалі, што выдаленні звязаныя з эмоцыямі. Сёння такая ж прычына?

– Канешне. Ідзе плэй-оф – гэта напал, барацьба. Ніхто не хоча саступаць, – сказаў Касцючонак.