Все новости

Раман Юпатаў: «Віцебск» забіў нуль галоў – казаць пра нейкія моманты проста недарэчна, з нулём не выйграваюць»

15 сакавіка, 09:16

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаментаваў гульню з «Брэстам» (0:4) у трэцім матчы серыі 1/4 фіналу Экстралігі.

– Добры антураж матчу. Заўзятары атмасферна падтрымлівалі саперніка. Мы забілі нуль галоў – казаць пра нейкія моманты проста недарэчна. З нулём не выйграваюць.

– Наколькі цяжка было гуляць у гасцях пры такой атмасферы?

– Складана даць ацэнку. Як трэнеру, мне нескладана.

– У чым прычыны таго, што не ўдалося забіць?

– Ёсць пытанні па якасці і сіле кідкоў. Гэта ня тое, што павінна быць. Мы часта памыляемся, здзяйсняем шмат дурных і невытлумачальных памылак.

– Раскажыце пра стан Ядроеца?

– У яго траўма.

– На які тэрмін выбыў?

– Не ведаю, гэта ў кампетэнцыі ўрачоў, – сказаў Юпатаў.