Усе навіны

Пінчук, Кузняцоў і Борыкаў камандзіраваныя ў жлобінскі «Металург»

16 сакавіка, 11:28

Мінскае «Дынама» камандзіравала ў «Металург» трох выхаванцаў жлобінскага клуба. Гэта Віталь Пінчук, Сяргей Кузняцоў і Ягор Борыкаў.

Аднак прыняць удзел у матчах плэй-оф Экстралі яны змогуць толькі ў выпадку траплення «Металурга» ў паўфінал. У чвэрцьфінальнай серыі з «Юнацтвам» да чатырох перамог каманда са Жлобіна вядзе з лікам 2:1.