Все новости

Раман Юпатаў: «Брэст» і «Віцебск» гулялі на захапленне»

16 сакавіка, 18:43

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Брэстам» (3:2).

– Абедзве каманды гулялі на захапленне, мелі мноства момантаў, але мы, напэўна, у авертайме мелі больш вастрыні і вялізны плюс, што сёння выканалі цалкам устаноўку. Былі ў нас агрэхі, якія трапляюцца з гульні ў гульню, але па ходзе матчу хлопцы іх устаранілі.

Едзем дадому з добрым настроем да сваіх заўзятараў. Дзякуй ім за падтрымку, мы хацелі іх парадаваць, усё ж 600 кіламетраў людзі праехалі, яны сёння былі лепшыя – на ўзроўні з намі, - сказаў Юпатаў.