Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «У «Брэста» катастрафічная нерэалізацыя»

16 сакавіка, 19:34

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (2:3).

– Добры матч, плэй-оффаўскі на працягу ўсяго часу, у тым ліку двух авертаймаў. Шмат момантаў было ў адной, і ў другой каманды. Добры, хуткі хакей, падтрымка гледачоў – таму яны і прыйшлі, таму што такую гульню паказвалі каманды, якая падабаецца.

Наша каманда добра гуляла, але магу адно сказаць, што нерэалізаваныя магчымасці ў авертайме, якія мы мелі, павінны былі прывесці да перамогі ў сённяшнім матчы. Як гаворыцца: не забіваеш ты – забіваюць табе. Кошт памылкі вельмі вялікі ў такіх матчах, так і атрымалася – памылка ў канцы, дзве хвіліны – і рэалізацыя супернікам большасці.

У нас, на жаль, катастрафічная нерэалізацыя. Жудасна дрэнна гуляем у большасці – працуем над гэтымі элементамі, але пакуль нічога не атрымліваецца. Былі магчымасці і 5 на 5 забіваць, добрыя моманты і ў Мельнікава, і ў Кафеева былі, Серада выходзіў, але, на жаль, не атрымалася, – сказаў Пушкоў.