Менеджар «Філадэльфіі» Джонс: «Адправім Коласава ў АХЛ, дзе дадзiм яму гуляць. Цяпер ён вырашае праблемы з візай»
Прэзідэнт па хакейных аперацыях «Філадэльфіі» Кіт Джонс расказаў пра тое, што беларускі варатар Аляксей Коласаў праз некалькі тыдняў прыляціць у клуб.
Нагадаем, 22-гадовы хакеіст падпісаў кантракт навічка з «Філадэльфіяй» на тры гады ў ліпені 2023 года. Сезон-2023/2024 Коласаў правёў на правах арэнды ў мінскім «Дынама».
«Коласаў павінен прыбыць у Філадэльфію праз некалькі тыдняў. Цяпер ён вырашае праблемы з візай, і мы ўсе ведаем, як гэта адбываецца.
Па нашым плане мы адправім яго ў «Ліхай Вэлі» ў АХЛ, дзе дадзiм яму гуляць. Гэта будзе проста цудоўна, калі ён з’явіцца ў складзе», – паведаміў Джонс.
У рэгулярцы на рахунку галкіпера 47 гульняў, 22 перамогі, каэфіцыент надзейнасці 2.39, працэнт адбітых кідкоў 90.7 і 4 шатаўта. У плей-оф ён правёў 6 гульняў, атрымаў 2 перамогі, пры каэфіцыенце надзейнасці 2.21 і працэнты адбітых кідкоў 92.5.
«Ліхай Вэлі» займаюць шосты радок, знаходзячыся ў зоне плэй-оф, у табліцы АХЛ.