Усе навіны

Загінуў экс-хакеіст зборнай Беларусі і бойфрэнд Сабаленка Кальцоў («Зеркало»)

19 сакавіка, 00:41
2

Як паведамляе «Зеркало», ва ўзросце 42 гадоў у ЗША загінуў экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Канстанцін Кальцоў. Выданне спасылаецца на крыніцы ў асяроддзі былога спартсмена.

У 1999 годзе выхаванец мінскага «Юнацтва» быў абраны на драфце НХЛ «Піцбургам» пад 18-м нумарам. У гэтай камандзе хакеіст правёў 144 гульні і набраў 38 (12+26 ачкоў).

У складзе «Салавата Юлаева» стаў чэмпіёнам Расіі (2008) і ўладальнікам Кубка Гагарына (2011). За зборную Беларусі форвард згуляў на дзвюх Алімпіядах і выступіў на дзевяці чэмпіянатах свету.

У 2016 годзе Кальцоў завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу. Узначальваў каманды Экстралігі «Брэст» і «Дынама-Маладзечна», быў асістэнтам галоўнага трэнера ў мінскім «Дынама», маскоўскім «Спартаку», з 2022-га працаваў памочнікам у «Салаваце Юлаеве», паралельна быў трэнерам зборнай Беларусі.

Нагадаем, раней некалькі інсайдараў паведамлялі, што Кальцова павінны былі прызначыць галоўным трэнерам мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі замест расiянiна Дзмітрыя Квартальнава, які займае абедзве гэтыя пасады.