Усе навіны

«Салават Юлаеў» і ФХБ пацвердзілі смерць Кальцова

19 сакавіка, 06:54

На сайтах расійскага клуба КХЛ «Салават Юлаеў» і Федэрацыі хакея Беларусі з’явіліся публікацыi пра смерць Канстанціна Кальцова.

Экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленка Кальцоў, якому было 42 гады, працаваў трэнерам у «СЮ» і зборнай Беларусі.

Абставіны смерці ў заявах не пазначаныя: клуб выкарыстаў фармулёўку «сышоў з жыцця», федэрацыя – «раптоўна сканаў».

Раней «Зеркало» са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі экс-спартсмена заявiла, што Кальцоў загінуў у ЗША.

Нагадаем, раней некалькі інсайдараў паведамлялі, што Кальцова павінны былі прызначыць галоўным трэнерам мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі замест расiянiна Дзмітрыя Квартальнава, які займае абедзве гэтыя пасады.