Все новости

Матч «Віцебск» – «Брэст» стаў трэцім па працягласці ў гісторыі чэмпіянатаў Беларусі

19 сакавіка, 08:22

У пятым матчы чвэрцьфінальнай серыі Экстралiгi«Віцебск» абыграў «Брэст» (4:3 АT).

Пераможную шайбу закінуў абаронца Міхаіл Лістападаў на адзнацы 111 хвілін 20 секунд.

Гэты матч увайшоў у тройку самых працяглых гульняў у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі.

Топ-3 самых працяглых матча ў гісторыі чэмпіянатаў Беларусі:

1. 10.03.2021. Чвэрцьфінал. Гомель – Нёман – 1:2 (6 AТ) 169 хвілін 4 секунды

2. 07.03.2015. Паўфінал. Гомель – Юнацтва – 1:2 (6 АT), 165 хвілін 11 секунд

3. 18.03.2024. Чвэрцьфінал. Віцебск – Брэст – 4:3 (3 АT), 111 хвілін 20 секунд