Усе навіны

«Пітсбург» выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Кальцова

19 сакавіка, 15:56

«Пітсбург» у сваім твітэр-акаунце выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю беларускага спецыяліста Канстанціна Кальцова.

Ён выступаў за каманду ў перыяд з 2002-га па 2004 год.

– «Пінгвіны» выказваюць глыбокія спачуванні сям'і і сябрам былога нападаючага каманды Канстанціна Кальцова, – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, як паведаміла «Зеркало», экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленка Кальцоў загінуў у ЗША. Пазней факт смерці пацвердзілі на месцах яго трэнерскай працы – у «Салаваце Юлаеве» і ФХБ. Кальцову было 42 гады.