Усе навіны

Капітан «Пітсбурга» Кросбі аб смерці Кальцова: «Ён быў вельмі моцным хлопцам, і з ім было прыемна знаходзіцца побач»

19 сакавіка, 23:22

Капітан «Пітсбурга» Сідні Кросбі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Канстанціна Кальцова.

«Ён лётаў па лёдзе, у яго было магутнае катанне. Ён быў вельмі моцным хлопцам, і з ім было прыемна знаходзіцца побач.

У той мой першы год у «Піцбургу» у нас была не самая лепшая каманда, але ў нас быў выдатны калектыў, і ён быў яго часткай.

Вядома, мы спачуваем яго сям'і… Сумныя навіны» – цытуе Кросбі журналіст афіцыйнага сайта НХЛ.

Кальцоў быў задрафтаваны «Піцбургам» у 1999 годзе пад агульным 18-м нумарам форвард правёў некалькі гадоў за акіянам. У НХЛ ён правёў 144 сустрэчы і вызначыўся 38 ачкамі (12+26).

Нагадаем, як паведаміла «Зеркало», экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленка Кальцоў загінуў у ЗША. Пазней факт смерці пацвердзілі на месцах яго трэнерскай працы – у «Салаваце Юлаеве» і ФХБ. Кальцову было 42 гады.