Усе навіны

Першы трэнер Кальцова Астапенка: «Ён пасварыўся, гэта сямейная сітуацыя»

20 сакавіка, 13:53

Першы трэнер Канстанціна Кальцова Уладзіслаў Астапенка лічыць, што яго смерць звязана з сямейнымі праблемамі.

– Ён пасварыўся, гэта сямейная сітуацыя. Я сам не магу зразумець, вельмі складана, цяжка зараз, – сказаў Астапенка.

Спецыялiст зазначыў, што днямі цела Кальцова павінны прывезці ў Мінск.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.