Усе навіны

Андрэй Бялевіч: «Калі б у матчах супраць СКА «Тарпеда» не падвяла рэалізацыя, быў бы іншы зыход серыі»

22 сакавіка, 11:19

Беларускі форвард ніжагародскага «Тарпеда» Андрэй Бялевіч пракаментаваў вынікі супрацьстаяння супраць СКА ў першым раўндзе Кубка Гагагрына.

– Кожны матч супраць СКА мы пачыналі выдатна, акрамя трэцяй гульні. У нас было шмат момантаў, ледзь не ў кожнай змене. Затым небяспечных эпізодаў каля брамы суперніка станавілася менш і менш. Думаю, калі б нас не падвяла рэалізацыя, быў бы зусім іншы зыход. Нават калі б не выйгралі серыю, то яна б доўжылася даўжэй.

15 гадзін на цягніку? Было трохі нечакана. Выязджалі ў шэсць вечара, павячэралі, паглядзелі фільм, ляглі спаць, а раніцай прыехалі. Асабліва цікавых гісторый не было.

Кантракт з Мікалаем Хабібуліным? Яго быццам рыхтавалі да гульняў, але ў асноўнай групе ён не трэніраваўся. Ацаніць яго навыкі на дадзены момант я не магу :)

У першым сезоне Ларыёнава ў «Тарпеда» каманда ішла больш роўна і стабільна, без моцных спадаў. У гэтым сезоне быў добры пачатак – да снежня. Потым усё перавярнулася, пайшла серыя паразы. Канцоўку сезону мы правалілі.

Каманда позна выйшла з адпачынку? Пры Неміроўскім таксама пачыналі пазней, але не ў жніўні. Гэта першы такі вопыт. Улетку былі зборы ФХБ для кандыдатаў у зборную. Працавалі ў зале, практыкаванні на лёдзе. Ідэальна для летняга перыяду, – сказаў Бялевіч.