Усе навіны

Віктар Касцючонак: «Задачы ў «Юнацтва» былі іншыя. Вядома, я хачу працаваць. Але гэта трэнерская доля – трэба заўсёды быць гатовым»

23 сакавіка, 14:42

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак паразважаў пра свой далейшы лёс на цяперашняй пасадзе.

– Ніколі нельга быць спакойным. Рашэнне ўжо будзе прымаць кіраўніцтва, таму што вынік нікога не задаволіў. Задачы былі іншыя. Паглядзець. Вядома, я хачу працаваць. Але гэта трэнерская доля – трэба заўсёды быць гатовым да нечага, – сказаў Касцючонак.