Усе навіны

Аляксей Протас аднавіўся пасля траўмы і згуляе супраць «Вініпега»

24 сакавіка, 20:04

Аляксей Протас аднавіўся пасля пашкоджання і прыме ўдзел у будучым матчы «Вашынгтона» супраць «Вініпега».

24 сакавіка ў 19:30 у рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» сустрэнецца дома з «Вініпегам».

Нагадаем, што Протас прапусціў з-за траўмы дзве сустрэчы запар.

Хакеіст атрымаў пашкоджанне ў канцоўцы матча з «Чыкага» (10 сакавіка) і пасля прапусціў адну гульню, потым зноў вярнуўся ў строй. 21 сакавіка Пратас зноў апынуўся ў лякарні.

У бягучым сезоне Аляксей у 65 матчах набраў 28 (5+23) балаў, пры паказчыке карыснасці «-3» і 6 хвілінах штрафу.