Усе навіны

Генменеджар «Філадэльфіі»: «Прыезд Коласава ўсё адкладаецца і адкладаецца»

30 сакавіка, 12:54

Генеральны менеджар «Філадэльфіі» Даніэль Брыер паведаміў, што прыезд беларускага брамніка Аляксея Коласава ў каманду адкладаецца.

– Мы маем справу з многімі іміграцыйнымі пытаннямі, таму ў нас няма дакладных тэрмінаў [прыезду Коласава]. Заўсёды складана атрымаць візу ў патрэбны момант. Нашы людзі працуюць, каб усё атрымалася.

Здаецца, што рашэнне [па візе] проста адкладаюць і адкладаюць. Мы спадзяваліся, што ён ужо будзе тут. Я думаю, што хутка, проста ў мяне няма дакладнай даты, калі ён прыйдзе.

Што тычыцца таго, дзе ён будзе гуляць, я б сказаў, што цяпер ён, хутчэй за ўсё, пачне ў АХЛ, – сказаў Брыер.