Усе навіны

Расійскі чэмпіён АГ Кажэўнікаў: «Шанцаў замацавацца ў складзе «Філадэльфіі» больш у Коласава чым у Фядотава»

2 красавіка, 17:45

Расійскі двухразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў Аляксандр Кажэўнікаў выказаўся пра перспектывы беларускага галкіпера Аляксея Коласава ў складзе «Філадэльфіі».

– Калі браць па гэтым сезоне, то шанцаў замацавацца ў складзе «Філадэльфіі» больш у Коласава. Не ведаю, пра які патэнцыял Фядотава можна цяпер казаць, калі ён праваліў Чэмпіянат цалкам! Коласаў гуляў нядрэнна, але яму будзе цяжка. У НХЛ зусім іншая матывацыя. У іх абодвух там туманныя перспектывы, – сказаў Кажэўнікаў.