Усе навіны

Журналіст Philly Hockey Now Бэйлі: «Мяркую, што дэбюту Коласава ў НХЛ давядзецца пачакаць да наступнага сезону»

3 красавіка, 17:43

Журналіст выдання Philly Hockey Now Джасцін Бэйлі ацаніў перспектывы беларускага праспекта «Філадэльфіі Флайерз» Аляксея Коласава.

«У раскладзе «Флайерз» засталося ўсяго 6 матчаў, якія пройдуць у найбліжэйшыя 14 дзён. З улікам таго, што Фядотаў уражліва дэбютаваў у НХЛ, малаверагодна, што ў Коласава будзе магчымасць набрацца сіл, а затым самастойна дэбютаваць у НХЛ. Мяркую, што гэтага давядзецца пачакаць да наступнага сезона», – напісаў Бэйлі.