Усе навіны

Іван Кульбакоў: «Мiнскае «Дынама» мяне некалі не ўзялa. Цяпер расплачваецца»

4 красавіка, 16:36

Беларускі варатар «Тарпеда» Іван Кульбакоў падзяліўся меркаваннем аб мінскім «Дынама».

– У мяне любiмы клуб – гэта мiнскае «Дынама». Еду дадому. Плюс бацькі на гульнях, сваякі, сябры. Мне Мiнск як горад падабаецца. Ды да таго ж супраць «Дынама» я заўсёды добра гуляю. Таму дадому ездзіць люблю. Яны мяне некалі не ўзялі. Цяпер расплачваюцца, – сказаў Кульбакоў.