Усе навіны

Найлепшы бамбардзір зборнай Беларусі U-18 Брызгалаў: «Збіраюся з'ехаць за акіян, паспрабаваць там, можа, змагу выйсці на драфт НХЛ»

10 красавіка, 19:27

Найлепшы бамбардзір зборнай Беларусі U-18 Яраслаў Брызгалаў расказаў аб планах.

– Ты стаў найлепшым бамбардзірам каманды. За кошт чаго такая рэзультатыўнасць?

– Вядома, гэта ўсё дзякуючы камандзе, у нас выдатны калектыў, бліскучыя партнёры, яны робяць для мяне ўсё, каб я заставаўся дзейсным гульцом. Мае трэнеры моцна мне дапамагаюць, яны ведаюць, як я гуляю, з імі я працаваў і да інстытута зборных. Мусіць, яны больш ведаюць, што мне рабіць.

– Раскажы аб планах на будучыню, як ты бачыш далейшую кар'еру?

– Магу сказаць, што збіраюся з'ехаць за акіян, паспрабаваць там, можа быць, змагу выйсці на драфт НХЛ, – сказаў Брызгалаў.