Усе навіны
Вiдэа

Расійскі гулец «Брэста» Косаў збіў ляжачага суайчынніка Анціпава з «Металурга» ў фінале плэй-оф Экстралігі

10 красавіка, 20:33

10 красавіка ў першым матчы фінальнай серыі плэй-оф Экстралігі гулец «Брэста» Яраслаў Косаў збіў ляжачага хакеіста «Металурга» Арцёма Анціпава.

Косаў атрымаў ад арбітраў выдаленне да канца сустрэчы. Анціпаў гульню не змог прадоўжыць.

Адметна, што абодва хакеісты маюць расійскі пашпарт.