Усе навіны
Вiдэа

Краўчанка пра збіццё Анціпава: «Кроў з рота ідзе. Такіх гульцоў, як Косаў, не павінна быць у Экстралізе. У нас не тайскі бокс»

10 красавіка, 20:45

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка пасля першага матча фінальнай серыі плэй-оф Экстралігі супраць «Брэста» (6:1, у серыі: 1:0) падзяліўся меркаваннем аб нападзе Яраслава Косава на Арцёма Анціпава.

– Можа, Анціпаў паспеў расказаць, што ў яго з Косавым здарылася? Што справакавала такі фол?

– Пры ўсёй павазе да каманд і спартоўцам, у нас тут не тайскі бокс. Біць у шыю гульца клюшкай... Я лічу, што не павінна быць такіх хакеістаў у нашай лізе. Трэба проста прыбіраць і ўсё. Кроў з рота ідзе, – сказаў Краўчанка.