Усе навіны

Майсевіч – найлепшы брамнік трэцяга раўнда плэй-оф МХЛ

12 красавіка, 14:46

Беларускі брамнік СКА-1946 Павел Майсеевіч быў прызнаны найлепшым брамнікам трэцяга раўнда плэй-оф МХЛ.

19-гадовы брамнік згуляў ва ўсіх пяці матчах серыі супраць «Белых мядзведзяў», у якіх атрымаў чатыры перамогі і прапусціў дзевяць шайбаў. Чэлябінцы нанеслі па варотах Майсевіча 178 кідкоў, брамнік адбіў 169 (94,9%, лепшы паказчык у паўфіналах). Каэфіцыент надзейнасці – 2,13.