Усе навіны

НХЛ: «Калгары» Шаранговіча абыграў «Анахайм», «Арызона» Калячонка выйграла ў «Эдмантана» і іншыя матчы

13 красавіка, 09:30

У ноч на 13 красавіка пройдуць матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча абыграў «Анахайм» (3:6). Беларус правёў на лёдзе 17:40 (з іх 3:37 у большасці, 1:08 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко ў меншасці, нанёс 3 кідкі, заблакаваў 2 кідкі, здзейсніў 1 перахоп, дапусціў 2 страты і зарабіў паказчык карыснасці «-1». У бягучым сезоне Шаранговіч правёў 79 гульняў, набраў 58 (30+28) ачкоў, карыснасць «-29» і 8 хвілін штрафу.

«Арызона» Уладзіслава Калячонка выйграла ў «Эдмантана» (3:2 АД). Беларус правёў на лёдзе 15:54 хвілін, заблакаваў 3 кідкі, здзейсніў 1 перахоп і зарабіў паказчык карыснасці «0». У бягучым сезоне НХЛ у яго актыве 2 (1+1) ачкі ў 3 матчах, пры паказчыку карыснасці «+2».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

13 красавіка

«Сэнт-Луіс» – «Караліна» – 3:00

«Чыкага» – «Нэшвіл» – 3:30

«Эдмантан» – «Арызона» – 4:00

«Анахайм» – «Калгары» – 5:00

«Вегас» – «Мінесота» – 5:00