Усе навіны

Віталь Пінчук: «Нашы перамогі – заслуга школы «Металурга», мы цяпер аддаем ёй абавязак»

19 красавіка, 16:14

Нападнік мінскага «Дынама» Віталь Пінчук распавёў пра фінальную серыю Экстралігі супраць «Брэста», дзе хакеіст выступаў за «Металург».

– Касцяк у камандзе той жа, хакей той жа, толькі некаторыя хлопцы памяняліся. Дзмітрый Аляксандравіч нічога не мяняў, калі гэта працуе, навошта нешта мяняць? Маглі падбудавацца пад любы хакей, і атакаваць, і гуляць у абароне. Трэнер ведаў, як трэба дзейнічаць і мы справіліся ў скарочаны час. Матчы ў Брэсце было нялёгкімі, супернік мог перахапіць ініцыятыву. Нашы перамогі – заслуга школы, мы цяпер аддаем ёй доўг, любы можа так рабіць, проста трэба вырошчваць сваіх хакеістаў, – сказаў Пінчук.