Усе навіны

Арсень Каўгарэня трапіў у сферу інтарэсаў «Авангарда (metaratings.by)

29 красавіка, 10:51

18-гадовы беларускі нападаючы «Юнацтва» Арсень Каўгарэня трапіў у сферу інтарэсаў «Авангарда». Аб гэтым сцвярджае metaratings.by.

У мінулым розыгрышы рэгулярнага сезона Экстралігі 18-гадовы форвард правёў 50 паядынкаў, у якіх набраў 31 (19+12) бал, пры паказчыку карыснасці «+15» і 70 хвілінах штрафу. У плей-оф у яго 5 матчаў, 4 хвіліны штрафу.

Раней паведамлялася, што цікавасць да Каўгарэне праяўляе магнітагорскі «Металург».