Усе навіны

Агент Коласава Пілка: «Спадзяемся, Аляксей выйдзе на той узровень, калі атрымае рэальны шанец праявіць сябе ў НХЛ»

1 траўня, 09:27

Агент беларускага галкіпера Аляксея Коласава Алёша Пілка распавёў пра яго адаптацыю ў ЗША.

– Адаптацыя ідзе, Аляксей на ўсё глядзіць, да ўсяго прывыкае. Мы з ім часта на сувязі. Спадзяемся, што ўсё атрымаецца і Коласаў выйдзе на той узровень, калі атрымае рэальны шанец праявіць сябе ў НХЛ, – распавёў Пілка.

Пасля пераезду ў ЗША беларус правёў два матчы за «Ліхай Вэлі» ў АХЛ. Ён адбіў 88.5% кідкоў, каэфіцыент надзейнасці склаў – 3.03.