Усе навіны

16-гадовы беларускі абаронца Левашэвіч падпісаў кантракт са СКА («БХ»)

8 траўня, 12:04

16-гадовы беларускі абаронца, ураджэнец Бярозы Даніла Левашэвіч падпісаў двухбаковы кантракт са СКА (Расія, КХЛ).

Тэрмін пагаднення разлічаны да канца сезона-2026/27, паведамляе «БХ».

У мінулым сезоне ён гуляў у чэмпіянаце МХЛ за СКА-«Юніёр» (Расія). Левашэвіч правёў 35 матчаў за клуб.