Усе навіны

Віталь Пінчук: «Падламала Беларусь наша ж дысцыпліна»

10 траўня, 18:15

Нападнік нацыянальнай каманды Беларусі Віталь Пінчук пракаментаваў паразу ад Расіі-25 (2:6).

«Мы паміж сабой казалі, што не забіваць на працягу двух гульняў – гэта проста бяда. У трэцім матчы ўсё ж закінулі, гэта ўжо добра. Зараз трэба выйграць.

У другім перыядзе страцілі ніткі гульні. Супернік закрыў нас у зоне. Наклалася некалькі змен, з-за чаго закісліліся многія, прапусцілі шайбу.

У Туле многія хлопцы маглі забіць. Было столькі выхадаў два-у-адзін. Кідкі былі, у большасці заціскалі суперніка... трэба старацца рэалізоўваць такія моманты.

Падламала нас наша ж дысцыпліна. Супернікі ў нас майстравітыя, часта рэалізоўвае большасць. У хатнім матчы нельга даваць ім столькі магчымасцяў», – сказаў Пінчук.