Усе навіны

Мінскае «Дынама» апусцілася на тры радкі ў рэйтынгу клубаў КХЛ

20 траўня, 21:24

КХЛ прадставіла рэйтынг клубаў па выніках сезона-2023/24.

Мінскае «Дынама» заняло 12-е месца з рэйтынгам 53,79. У мінулым годзе каманда была на 9-й пазіцыі (56,57).

Першы радок узяў магнітагорскі «Металург» беларускіх абаронцаў Уладзіслава Яроменкі і Данілы Паліўкі, які заваяваў Кубак Гагарына.

Пры разліку рэйтынгу ўлічваюцца спартыўныя дасягненні, бюджэт, наяўнасць або адсутнасць запазычанасцей перад хакеістамі, якасць выканання норм тэхнічнага рэгламенту, наведвальнасць і запаўняльнасць арэн, работа з балельшчыкамі, тэлевізійны індэкс, камерцыйныя даходы і іншыя параметры.

У разліку рэйтынгу выкарыстоўваюцца дадзеныя трох сезонаў, апошні сезон – 100%, папярэднія – 75% і 50%.

Нагадаем, маскоўскае «Дынама» выбіла менскае ў 1/8 Кубка Гагарына з лікам у серыі 4-2. У рэгулярцы каманда заняла 8-е месца.