Заўзятар «Шахцёра» не ацаніў пост у тг-канале «Металурга» і атрымаў адказ ад прэс-службы, што яму не хапае звілін
Вось вам і двойчы найлепшыя ў экстралізе.
«Металург» – пераможца двух апошніх розыгрышаў чэмпіянату Беларусі па хакеі. Паралельна званне найлепшай у экстралізе атрымлівала і прэс-служба жлабінчан.
Аднак выглядае, што свой тытул медыя-тым «Металурга» ў гэтым сезоне не абароніць. А справа вось у чым: 1 студзеня тэлеграм-канал клуба апублікаваў пост з 6 фатаграфій на кожнай з якіх дзеці атрымліваюць на новы год джэрсі розных клубаў экстралігі: «Ліды», «Віцебска», «Юнацтва», «Хіміка», «Шахцёра »і, уласна, «Металурга». Рады падарунку толькі малыш, які атрымаў атрыбутыку «ваўкоў», астатнія плачуць:
Аднаму з карыстальнікаў, мяркуючы па фатаграфіях профілю заўзятару «Шахцёра», такі пост здаўся пераборам. Пра што ён вырашыў напісаць:
У адказ адміністратар групы перайшоў на ты і паведаміў, што ў каментатара не хапае звілін, каб ацаніць гумар:
Заўзятар вырашыў адказаць з іроніяй:
Вось яшчэ некалькі незадаволеных каментарыяў:
Карыстальніку пад нікам «шина» адмін групы таксама адказаў. Атрымалася зноў па-хамску:
А вось адказ зноў цалкам адэкватны:
Яшчэ адна заўзятарка паспрабавала растлумачыць пост гумарам і выказала надзею, што ён не закрануў пачуцці прыхільнікаў іншых каманд:
Але ёй адказалі, што негатыўная рэакцыя была ў большай ступені звязана з адказам прэс-службы на крытыку, чым з самім зместам посту:
Зрэшты, знайшліся і тыя, каму такі стыль камунікацыі адміна здаўся прымальным: