Tribuna/Хакей/Блогі/Маленькая фанатка зрабіла сюрпрыз гульцу «Металурга» і атрымала падарунак у адказ

Маленькая фанатка зрабіла сюрпрыз гульцу «Металурга» і атрымала падарунак у адказ

Мілата дня.

Аўтар — Pam-pam
14 красавіка, 12:52
Маленькая фанатка зрабіла сюрпрыз гульцу «Металурга» і атрымала падарунак у адказ

У хакейным чэмпіянаце Беларусі зусім хутка вызначыцца ўладальнік залатых медалёў – у фінальнай серыі «Металург» вядзе ў «Брэста» з лікам 2:0. Трэцяя і чацвёртыя гульні адбудуцца ў горадзе на Бугам ужо 14 і 16 красавіка.

На днях жлобінская каманда ў сваіх сацсетках падзялілася мілай гісторыяй, якая адбылася з гульцом каманда Канстанцінам Лукіным.

Справа ў тым, што першы матч яшчэ паўфінальнай серыі выпаў на дзень нараджэння нападаючага 26 сакавіка, ды яшчэ і на выездзе ў Гомелі. Яшчэ больш крыўдна было тое, што сам хакеіст на лёдзе не з'явіўся з-за траўмы.

Але адна юная заўзятарка прыдумала як падтрымаць і павіншаваць хлопца – яна перадала Лукіну бента-торцік з надпісам «З днём нараджэння любімы хакеіст».

Лукін, якога ўпершыню так павіншавалі, вырашыў аддзячыць дзяўчынцы – пасля другой гульні з «Брэстам» ён сустрэўся з Даніэлай і падарыў ёй клубную джэрсі.

У гэтым сезоне Лукін правёў 59 гульняў у Экстралізе, у якіх адзначыўся 26 шайбамі і 26 асістамі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты