Усе навіны

Беларусаў і расіян дапусцілі да Азіяцкіх гульняў, на якіх яны пройдуць кваліфікацыю да Алімпіяды-2024

8 ліпеня, 12:47

Беларускія і расійскія спартсмены выступяць на сёлетніх Азіяцкіх гульнях у Ханчжоу.

Каля 500 спартсменаў з Расіі і Беларусі выступяць на Азіяцкіх гульнях, на якіх змогуць прайсці кваліфікацыю на Алімпіяду-2024.

На Азіяцкіх гульнях яны будуць выступаць у нейтральным статусе і не змогуць спаборнічаць за медалі.

Турнір пройдзе з 23 верасня да 8 кастрычніка.