Все новости

Прэзідэнт Алімпійскай рады Азіі: «Ад саміх расіян і беларусаў залежыць, што яны жадаюць рабіць у будучыні»

24 верасня, 15:40

Выконваючы абавязкі прэзідэнта Алімпійскай рады Азіі (ORA) Рандхір Сінгх на прэс-канферэнцыі падчас Азіяцкіх гульняў пракаментаваў нядопуск расіян і беларусаў да спаборніцтваў.

Пасля галасавання на Генеральнай асамблеі арганізацыі ў Бангкоку ў ліпені АРА выдзеліла месцы для ўдзелу да 500 спартсменаў з Расіі і Беларусі ў Азіяцкіх гульнях, але МАК не дапусціў іх «па тэхнічных прычынах».

«Мы зрабілі прапанову МАК, але лагістыку не ўдалося распрацаваць. Кітайскі арганізацыйны камітэт даваў для іх 500 месцаў, але, на жаль, лагістыка не спрацавала, інакш мы прывіталі б іх тут.

Расія мае вялізныя межы з Азіяй. У іх вялікая мяжа, якая пралягае ўздоўж Азіі, чым уздоўж Еўропы, таму ад іх саміх залежыць, што яны хочуць рабіць у будучыні», – сказаў Сінгх.