Усе навіны

Сілавікі затрымалі бізнесмена з Мінска – ён скандаваў «Жыве Беларусь!» на паўмарафоне ў Маскве

4 траўня, 19:17

Паводле інфармацыі выдання «Наша Ніва», 2 мая сілавікі затрымалі 36-гадовага мінчаніна Івана Савіцкага. На наступны дзень суд рэжыму Лукашэнкі па Фрунзенскім раёне Мінска асудзіў яго за «дробнае хуліганства».

Крыніца адзначае, што Савіцкага абвінавачваюць у тым, што ён ездзіў уздоўж дарог на ўласным аўтамабілі і сігналіў у падтрымку пратэстаў, уключаў «пратэстную» музыку. Таксама падчас удзелу ў паўмарафоне ў Маскве ён скандаваў «Жыве Беларусь!» і намаляваў гэты лозунг на аркушы паперы, а фатаграфію адтуль размясціў у сацыяльных сетках.

Пры гэтым сілавікі падкрэсліваюць, што Іван ужо меў судзімасць. Ці распачатая супраць яго крымінальная справа зараз – невядома.