Tribuna/Іншыя/Блогі/Паштовыя маркі «Легенды белспорту»: тры алімпійскія чэмпіёны, два з якіх падпісанты за рэжым

Паштовыя маркі «Легенды белспорту»: тры алімпійскія чэмпіёны, два з якіх падпісанты за рэжым

Усе выступалі за савецкім часам.

25 снежня, 13:09
Паштовыя маркі «Легенды белспорту»: тры алімпійскія чэмпіёны, два з якіх падпісанты за рэжым

З 12 па 26 снежня на сайце «Белпошты» праходзіць конкурс на найлепшую паштовую марку Беларусі 2023 года. У ім бяруць удзел 30 розных марак і паштовых блокаў. Сярод іншых у конкурсе прадстаўлены малы ліст, які называецца «Легенды беларускага спорту»:

На марках намаляваны тры беларускія спартсмены, якія выступалі ў савецкі час: трохразовы алімпійскі чэмпіён у барацьбе і падпісант за рэжым Аляксандр Мядзведзь:

Уладальніца залатога медаля Алімпійскіх гульняў 1972 у спартыўнай гімнастыцы і таксама падпісантка рэжымнага ліста Антаніна Кошаль:

І чэмпіён АГ-1964 у кіданні молата Рамуальд Клім. Спартовец памёр у 2011 годзе ва ўзросце 78 гадоў:

Усе маркі «Легенды беларускага спорту» маюць намінал «N», які адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі непрыярытэтнай.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты