Tribuna/Іншыя/Блогі/Спартсменку з шоу Лукашэнкі раптам выгналі са звыклага месца трэнiровак – спаслалiся на рэжымныя жа правiлы

Спартсменку з шоу Лукашэнкі раптам выгналі са звыклага месца трэнiровак – спаслалiся на рэжымныя жа правiлы

Вось як бывае.

Аўтар — Pam-pam
27 красавіка, 08:19
Спартсменку з шоу Лукашэнкі раптам выгналі са звыклага месца трэнiровак – спаслалiся на рэжымныя жа правiлы

26 красавiка «Наша Нiва» паведамiла, што на непрыемную сiтуацыю пры сваёй падрыхтоўцы паскардзiлася ў сторыс Instagram (цяпер такiх там ужо няма) беларуская спартсменка Таццяна Пехцерава. У 2023-м яна ва ўзроставай катэгорыі ад 35 да 39 гадоў выйграла чэмпіянат свету па бегу з перашкодамі, а сёлета паўдзельнiчала ў праекце спартыўнага клуба Лукашэнкi «Героi. Трансфармацыя», якое паказваюць на дзяржТБ. Раней там ролю «суддзi-iнфарматара» аддавалi ўнучцы дыктатара – цi ўдзельнiчае яна ў чарговым сезоне, пакуль незразумела.

Але такая сувязь з рэжымам не дапамагла пры чарговым прыходзе на стадыён школы ў Калодзiшчах, дзе да гэтага Пехцерава некалькi гадоў без праблем трэнiравалася у час абеду на працы. Але ж тут нейкая жанчына са школы патрабавала ад спартсменкi сысцi, спасылаючыся на рэжымныя жа правiлы – маўляў, iдзе навучальны працэс, а таму на тэрыторыю не дапускаюцца «староннiя асобы».

Цяпер Пехцерава запiсалася на прыём да дырэктара школы, каб дамовiцца пра працяг трэнiровак. Хаця, канешне, у рэжымнай Беларусi гэтую праблему, хутчэй, вырашаць «зверху» – праз той жа «спартклуб».

Шлях Пехцеравай у спорце пачаўся ў дзяцiнстве з гуртка па турызме, куды яе прывёў сябар. Школьніцай дзяўчына выканала праграму кандыдата ў майстры спорту па турысцка-прыкладным мнагаборстве. Пасля паступіла на факультэт менеджменту спорту і турызму БДУФК, а цяпер працуе настаўніцай фізкультуры ў дзіцячым садку ў Калодзiшчах, а паралельна займаецца экстрымальнымi вiдамi спорту – і нават ужо прыцягвае туды ж сваіх дачок. Пехцерава казала, што калiсьцi iх «карміла грудзьмі проста на дыстанцыях розных забегаў у Мiнску».

Калiсьцi, на пачатку свайго захаплення экстрымам, Пехцерава трэніравалася ў спартыўным клубе «Волат», які ў 2022-м быў рэжымам ліквідаваны за нiбыта ўдзел членаў клуба ў «экстрэмісцкіх» чатах i быццам бы абмеркаванне шляхоў змены «ўлады» з фізічным уздзеяннем на яе «прадстаўнікоў».

Цяпер жа, як ужо згадвалася, Пехцерава паўдзельнiчала ў рэжымным праекце – i распiсала ў сваiм iнстаграме, што гэта, маўляў, «неверагодная прыгода» i «цудоўная магчымасць».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты