Усе навіны

Экс-вяслярка зборнай Беларусі Пракацень узяла золата на Азіяцкіх гульнях, прадстаўляючы Узбекістан

25 верасня, 16:40

Ураджэнка Мінска Ганна Пракацень, выступаючы за зборную Узбекістана, перамагла ў веславанні на Азіяцкіх гульнях.

Беларуска атрымала перамогу ў жаночым адзіночным веславанні ў кітайскім Ханчжоу з вынікам 7.39,05. Яна апярэдзіла больш, чым на 10 секунд, вяслярку з Кітая, якая стала другой, Лю Жуйцы (7.49,98). Трэцяй да фінішу прыйшла японка Сіха Янекава (7.51,88).

Да 2016 года Пракацень прадстаўляла Беларусь. З 2017-га па травень 2023-га выступала за зборную Расіі, у складзе якой стала сярэбранай прызёркай АГ-2020 і пераможцай ЧЕ-2021. З траўня гэтага года беларуска змяніла спартыўнае грамадзянства на Узбекістан.

Нагадаем, што МАК не дапусціў беларусаў і расіян да ўдзелу ў Азіяцкіх гульнях.