Усе навіны

Вызначыліся саперніцы Сабаленкі ў групавым этапе выніковага турніру WTA

28 кастрычніка, 10:58

Адбылося лёсаванне групавой стадыі Выніковага турніру WTA у мексіканскім Канкуне. Было сфарміравана дзве групы па чатыры тэнісісткі.

Група Бакалар: Арына Сабаленка, Алена Рыбакіна, Джэсіка Пегула, Марыя Сакары.

Група Четумаль: Іга Швентэк, Коры Гаўф, Онс Жабер, Маркета Вондравушава.

З кожнай групы ў паўфінальныя матчы выйдуць двое найлепшых спартсменак.

Турнір пройдзе з 29 кастрычніка па 5 лістапада.