Усе навіны

Абноўленыя рэйтынгі WTA і ATP: ніхто з найлепшых беларусаў істотна не падняўся

20 лістапада, 11:49

20 лістапада з'явіліся абноўленыя рэйтынгі тэнісных асацыяцый.

У рэйтынгу WTA найлепшыя беларускі засталіся на сваіх пазіцыях: Арына Сабаленка – 2, Вікторыя Азаранка – 22.

Аляксандра Сасновіч спусцілася з 88-га месца на 89-е. Ірына Шымановіч стала ніжэй на 6 пазіцый (з 163-й на 169-ю). Яна Каладынская засталася на 219-м месцы. Юлія Гатоўка страціла 9 пазіцый (з 229-й на 238-ю).

Алёна Фалей (297) і Крысціна Дзмітрук (317) падняліся на адзін радок.

У рэйтынгу ATP Ілья Івашка падняўся на адзін радок і стаў 183-м. Ягор Герасімаў апусціўся з 366-й пазіцыі на 368-ю. Мікалай Галяк апусціўся з 373-й на 380-ю пазіцыю.