Усе навіны

Абноўленыя рэйтынгі WTA і ATP: Сасновіч, Гатоўка і Івашка падняліся

11 снежня, 13:35

11 снежня з'явіліся абноўленыя рэйтынгі тэнісных асацыяцый.

У рэйтынгу WTA найлепшыя беларускі засталіся на сваіх пазіцыях: Арына Сабаленка – 2-я, Вікторыя Азаранка – 22-я.

Аляксандра Сасновіч паднялася з 92-га месца на 90-е. Юлія Гатоўка стала вышэй на 14 пазіцый (з 223-й на 209-ю).

Іншыя беларускі, наадварот, апусціліся ў рэйтынгу. Ірына Шымановіч стала ніжэй на 2 пазіцыі (з 198-й на 200-ю). Яна Каладынская спусцілася з 220-га месца на 223-е. Алёна Фалей з 253-й пазіцыі апусцілася на 259-ю, а Крысціна Дзмітрук – з 322-й на 325-ю.

У рэйтынгу ATP Ілья Івашка падняўся з 184-га на 182-е месца. Ягор Герасімаў застаўся на 366-м радку. Мікалай Галяк стаў 384-м, апусціўшыся на 2 радкі.