Усе навіны

Арына Сабаленка: «Пасля US Open марыла аб рэваншы з Гауф»

25 студзеня, 09:28

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася чаканнямі ад матчу з Коры Гауф.

Спартсменкі 25 студзеня згуляюць у паўфінале Australian Open.

У асабістых сустрэчах амерыканка вядзе 4:2. Апошні раз Сабаленка і Гауф гулялі на US Open-2023. Беларуская тэнісістка прайграла (6:2, 3:6, 2:6).

– Вы сустрэнецеся з Гауф на другім ТВШ запар. Ці рады вы згуляць з ёй пасля таго фіналу на US Open?

– Так, я рада. Пасля US Open марыла аб рэваншы. Гэта будзе добры матч. Мы з Кока заўсёды ваюем. Таму я рада сустрэчы з ёй і з нецярпеннем чакаю паўфіналу.

– Гауф зараз у выдатнай форме. Чаму так цяжка гуляць супраць яе?

– Яна выдатна рухаецца і вяртае кожны твой удар. Так што часам трэба выбудоўваць розыгрыш па некалькі разоў, каб знайсці месца для лёгкага завяршальнага ўдару.

Яна вельмі складаны супернік. Гауф выдатны гулец. Я вельмі чакаю нашу сустрэчу, – сказала Сабаленка.