Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт Федэрацыі тэніса Украіны Зукін: «З украінскага боку зрабілі ўсё, каб не дапусціць да Алімпіяды краін-агрэсараў»

8 сакавіка, 17:32

Віцэ-прэзідэнт Федэрацыі тэніса Украіны Яўген Зукін пракаментаваў рашэнне ITF дапусціць расіян і беларусаў да ўдзелу ў Алімпіядзе-2024 у нейтральным статусе.

«Ніякіх нечаканасцяў для нас у гэтым рашэнні не было. Мы сачылі за працэсам, ведалі калі павінна быць прынятае рашэнне і са свайго боку зрабілі ўсё магчымае, каб яно было не на карысць краін-агрэсараў.

У мяне была асабістая сустрэча з кіраўніком ITF Дэвідам Хагерці, затым мы накіравалі афіцыйны ліст у раду дырэктараў ITF, які прымаў рашэнне.

Нашы аргументы разглядаліся, але ключавым фактарам стала тое, што тэнісісты працягваюць удзельнічаць у ATP, WTA і ITF турах як «нейтральныя» спартсмены, і Алімпіяда, на думку савета дырэктараў, нічым не адрозніваецца.

Сутнасць заключаецца ў тым, што гэта МАК адчыніў гэтыя дзверы і даў усе рэкамендацыі па допуску. Таму, натуральна, пазіцыя МАК улічвалася. Каб вы разумелі, перад пачаткам паседжання рады дырэктараў ITF, туды асабіста прыйшоў і выступіў Томас Бах.

Падабаецца нам гэта? Катэгарычна не. Нашая пазіцыя, што гэта камандныя спаборніцтвы, што гэтыя атлеты ніяк не «нейтральныя» і ўсё гэта палітыка падвойных стандартаў.

Звычайна тое, што вырашае рада дырэктараў, то ўсярэдзіне ITF ты ўжо нікуды не можаш апеляваць. Гэта толькі CAS, але там толькі падача пазову каштуе немалых грошай і думаю, што лепш мы іх на тэніс выдаткуем», – сказаў Зукін.