Усе навіны

Азаранка стала першай, хто выйграў 200 матчаў на турнірах WTA-1000

25 красавіка, 16:06

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка першая выйграла 200 матчаў на турнірах WTA-1000.

Здарылася гэта ў 1/32 фіналу турніру ў Мадрыдзе. Спартсменка абгуляла Таццяну Марыю (6:3, 6:4).

Акрамя Азаранкі, у топ-5 уваходзяць: Сымона Халеп (186 перамог), Каралін Вазняцкі (182), Пятра Квітава (180), Агнешка Радванска (175).

У 1/16 фіналу Азаранка сустрэнецца з Сарай Сарыбес-Торма.