Усе навіны

Кіраўнік федэрацыі тэніса Рутэнка – Сабаленцы: «Усе прыхільнікі тэніса ў Беларусі з трапятаннем сочаць і перажываюць за вас»

5 траўня, 21:38
1

Кіраўнік Беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Рудэнка павіншаваў Арыну Сабаленку з днём нараджэння.

– Усе прыхільнікі тэніса ў нашай краіне з хваляваннем і трапятаннем сочаць і перажываюць за вас у кожным матчы, з радасцю і нецярпеннем чакаюць турніраў з вашым удзелам. Ганарымся, што ў ліку лідараў сусветнага жаночага тэніса наша суайчынніца!

Дзякуй Арына, за прыгожы тэніс! Дзякуй за вашу штодзённую працу! Жадаем новых мэтаў, новых вышынь і іх дасягнення! Жадаем моцнага здароўя! – сказаў Рутэнка.