Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Ніколі не гуляю, каб гуляць сярэдне»

9 траўня, 13:14

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла пра свае мэты падчас турніраў.

«Драйв і дух суперніцтва ў жаданні быць найлепшай – гэта тое, што прымушае мяне гуляць, удасканальвацца і па-сапраўднаму старанна працаваць. Я ніколі не гуляю, каб гуляць сярэдне. Для мяне выхад у чвэрцьфінал або паўфінал – гэта добры вынік, але гэта не мэта. Сапраўды хачу пераканацца, што падрыхтавалася і старанна трэніруюся, каб змагацца за тытулы», – сказала Азаранка.